aleskrasavin: (Default)
Скачал две песни из сингла белорусской группы СПРАТ

Почему такое название 180: это 100-летие Ларисы Гениюш и 80-летие Владимира Короткевича, которые мы отмечали в этом году.

aleskrasavin: (pagonia)
"...калі яны лічаць, што жменька жмудзінаў са ўсімі сваімі Пэркунасамі і Крывэ-Крывэйтамі магла заваяваць славянскія княствы ад Балтыкі па Чорнае мора, дык грош ім цана як вучоным. Навука – гэта факты, а не капрызы любой кан’юнктуры. Падрываць мінуласьць мужных славян і рабіць зь іх халуёў малюсенькай паганскай Жмудзі (і гэта тагды, як славяне мелі нялюдзкую сілу вызваліцца ад татарскае цьмы) – гэта бязглузьдзіца і нейкае шкодніцтва. Заўтра яны яшчэ напішуць, што гэтыя самыя “ліцьвіны” сяньняшнія разьбілі ў пух і прах у 1410 годзе крыжаносцаў! Якая ж дурасьць! Што ж – яны “пашукаюць” у “архівах” ці пераробяць іх паводле патрэбаў непераконваючай прапаганды. Якая цьма!

Як я Вам пісала ўжо, я ў Празе слухала лекцыю аб уплыве беларускай мовы на польскую пры каралеўскім двары за Ягайлам і аб тым, што Ягайла ня быў паганінам, ён быў хрышчоны паводле візантыйскага абраду, тагды, калі Літва (Жмудзь) была зусім паганская. Ізноў мне прыпамінаюцца 40 тамоў Літоўскае мэтрыкі, Статут Сапегі і ўсе архівы. Ці можна такое невуцтва стрываць? Не люблю, не цярплю, не пераношу, калі робяць з нас вечных рабоў! У той жа час не было атамнае зброі ці нейкае іншае, якою жменька авантурнікаў трымала б масы. У той час пераконваў і панаваў болей разумны і сільны, а ня хітры.

Сяньняшняя Літва, Латвія… Хіба ніхто ня бачыць, ня хоча бачыць, ня думае, ня ведае, колькі гэтыя людзі забілі беларусаў у час акупацыі, проста каб нішчыць, каб нас было меней… Я гэта чула ад людзей, якім веру. Не глядзеце на ўсю іх ляяльнасьць і прыспасобленасьць, я ім ня веру, што яны сябры нашых вёсак, і кропкі сваёй гісторыі ня дам сфальшаваць!"

Зэльва, 26 лютага 1966 г.

http://www.laidinen.ru/women.php?part=2582&letter=%C3&code=2602
aleskrasavin: (Default)


+ + + )

Жаль народны наш не знае меры,
не злічыць апаленых касцей.
Партызаны горшыя, як зверы —
звер так ворагу не кідае дзяцей,
а пакуль ёсць кіпцюры і зубы,
засланяе ён малых сабой,
не бяжыць ў сасоннік ад згубы,
а ў няроўны кідаецца бой!
Нават птушка кволая і тая
люта скача злыдням да вачэй,
ў горы птушанят не пакідае,
лепей згіне за сваіх дзяцей.
Ну а вы, "героі"-партызаны,
Колькі нас вы кінулі на смерць,
аддалі бязлітасна і танна
на варожых вогнішчах гарэць?
Хваліцеся, колькі вы забілі,
ці праз вас загінула дарма,
а каго вы з нас абаранілі?
Гэткіх на уліку ў вас няма!

………………………………………

У людзей ёсць нейкае сумленне,
быў і ёсць закон адвечны, боскі.
Рэйкі — ды гары яны агменем,
каб за іх палілі нашы вёскі!
Гдзе былі вы, як народ гурбою
клалі у магілы, як пласты,
вы ж адныя толькі мелі зброю
і са зброяй шпарылі ў кусты!
То праз вас мы гінулі дарма
ў полыме нямецкім і на фронце.
Ля Масквы сёл спаленых няма, —
каб з людзьмі, з дзяцьмі без абаронцаў!
Йшлі інструкцыі ў адным напрамку,
палымнела Беларусь адна.
А чаму ж не падымалі партызанкі
на Каўкзе ці каля Арла?

………………………………………

Калі глянеш — кроў у жылах стыне.
Сэрца нам за Арадур баліць,
хто ж палічыць нашы ўсе Хатыні?!
Сотнямі Хатыняў не злічыць!
Аднаго забілі часам гада
і, забіўшы, зайцамі ўцяклі.
А за гада сотні леглі радам
безбаронных жыхароў зямлі.
І няўцям да сяння той Мазанік,
як лілася ў Менску наша кроў —
не, не партызан, не партызанак,
а ў мучэннях выжыўшых сыноў.
Калі судзіш ворага на згубу,
першым чынам засланяй сваіх.
Эх, Мазанік, за аднога Кубэ —
колькі нашых браццяў нежывых!
Ці яны ўначы табе не сняцца,
тысячу замучаных не жаль?
Што табе, Мазанік, нашы брацця,
для цябе ж галоўнае — медаль…

………………………………………

Край мой любы, жытні і курганны,
на няласцы нелюдзяў чужых,
і калі мне скажуць: партызаны,
жудасна мне робіцца ад іх.

Profile

aleskrasavin: (Default)
aleskrasavin

July 2012

S M T W T F S
1234567
89101112 1314
1516171819 20 21
2223242526 2728
29 3031    

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 23rd, 2025 12:48 am
Powered by Dreamwidth Studios