Наколькі я зразумеў, гэты пост - камень у "мой агарод".
З 2007 года я маю самае непасрэднае дачыненне да сайта http://babruisk.belarda.org/, а з лета гэтага года, да сайта Бабруйск рэгіянальны партал http://babruisk.by/. Калі выпадае вольны час, я афармляю навінавыя матэрыялы, планую весці свой блог.
Вы справядліва заўважылі, пішуць для сайта людзі, якія ня маюць адмысловай журналісцкай адукацыі, але гэта: дыпламаваныя філолагі, эканамісты, юрысты гісторыкі. Пачынаючы працу над сайтам мы згадзілісь, што асноўным для нас з'яўляецца павага да нашых чытачоў. Для мяне і маіх калегаў няма табу, мы вольныя ў тым пра што і як пісаць (натуральна ёсць канцэпцыя і каноны, але гэта тэхнічныя дэталі). Адзінымі ступарам для нас з'яўляюцца МАРАЛЬ і ЗАКОН. Мне не будзе тэлефанаваць Кавалевіч і патрабаваць кагосці звольніць, а камусці даць узнагароду, ды і Маркачоў ня будзе дыктаваць аб чым і як пісаць. Мы залежым толькі ад нашых наведвальнікаў! Я не буду выдаляць каментары і баніць тых, хто выказвае меркаванне, якое адрозніваецца ад майго. Пагадзіцеся, што гэтага дастаткова, каб лічыць сайт http://babruisk.by/- НЕЗАЛЕЖНЫМ.
За гэта даводзіцца плаціць вялікі кошт. Нажаль ніхто з нашай каманды не можа патрапіць на планёрку ў гарвыканкам, узяць інтэрв’ю ў чыноўнікаў і іншых людзей звязаных з уладай. Мы вымушаны шукаць выйсця з гэтай сітуацыі, таму прыходзіцца перапрацоўваць матэрыялы з розных крыніц і рабіць інфармацыю больш даступнай і зразумелай для нашых наведвальнікаў. Мы імкнемся да таго, каб чалавек, што зайшоў на наш сайт, змог атрымаць больш - меньш поўнае ўяўленне аб тым, што адбываецца ў нашым горадзе, краіне і свеце. Фактычна, на 70% наш сайт, гэта агрэгатар навін з іншых сайтаў і інфармацыйных агенцтваў, што характэрна для навінавых рэсурсаў байнэту. У будучым плануецца павялічваць колькасць уласнага кантэнту.
Ёсць яшчэ шэраг праблем з якімі мы сутыкаемся. Гэта нармалёва для любога праекту, які развіваецца. Я захапляюся людзьмі з якімі разам працую. Кожны дзень нам прыходзіцца вырашаць складаныя праблемы. Дзесьці мы знаходзім рашэнне самастойна, дзесці прыходзіцца кансультавацца з спецыялістамі, чытаць спецыяльную літаратуру і.г.д.
Для сайта пішуць жывыя людзі, якія могуць рабіць памылкі ці проста спрашчаць сабе працу. Менавіта, на гэта Вы і звярнулі ўвагу. Што датычыцца тэксту матэрыялу, то тут мы маем справу з фактам, (факт не з'яўляецца плагіятам). Наконт прэв'ю: жадалі як лепш, а атрымалася не добра ў дачыненні да Вас. Выбачаце калі ласка, надалей абяцаю прыкласці ўсе высілкі, каб такога кшталту прытэнзіі да нашага сайта ў Вас больш не ўзнікалі.
Паважаны Алесь!
Date: 2010-10-24 09:30 am (UTC)З 2007 года я маю самае непасрэднае дачыненне да сайта http://babruisk.belarda.org/, а з лета гэтага года, да сайта Бабруйск рэгіянальны партал http://babruisk.by/. Калі выпадае вольны час, я афармляю навінавыя матэрыялы, планую весці свой блог.
Вы справядліва заўважылі, пішуць для сайта людзі, якія ня маюць адмысловай журналісцкай адукацыі, але гэта: дыпламаваныя філолагі, эканамісты, юрысты гісторыкі. Пачынаючы працу над сайтам мы згадзілісь, што асноўным для нас з'яўляецца павага да нашых чытачоў. Для мяне і маіх калегаў няма табу, мы вольныя ў тым пра што і як пісаць (натуральна ёсць канцэпцыя і каноны, але гэта тэхнічныя дэталі). Адзінымі ступарам для нас з'яўляюцца МАРАЛЬ і ЗАКОН. Мне не будзе тэлефанаваць Кавалевіч і патрабаваць кагосці звольніць, а камусці даць узнагароду, ды і Маркачоў ня будзе дыктаваць аб чым і як пісаць. Мы залежым толькі ад нашых наведвальнікаў! Я не буду выдаляць каментары і баніць тых, хто выказвае меркаванне, якое адрозніваецца ад майго. Пагадзіцеся, што гэтага дастаткова, каб лічыць сайт http://babruisk.by/- НЕЗАЛЕЖНЫМ.
За гэта даводзіцца плаціць вялікі кошт. Нажаль ніхто з нашай каманды не можа патрапіць на планёрку ў гарвыканкам, узяць інтэрв’ю ў чыноўнікаў і іншых людзей звязаных з уладай. Мы вымушаны шукаць выйсця з гэтай сітуацыі, таму прыходзіцца перапрацоўваць матэрыялы з розных крыніц і рабіць інфармацыю больш даступнай і зразумелай для нашых наведвальнікаў. Мы імкнемся да таго, каб чалавек, што зайшоў на наш сайт, змог атрымаць больш - меньш поўнае ўяўленне аб тым, што адбываецца ў нашым горадзе, краіне і свеце. Фактычна, на 70% наш сайт, гэта агрэгатар навін з іншых сайтаў і інфармацыйных агенцтваў, што характэрна для навінавых рэсурсаў байнэту. У будучым плануецца павялічваць колькасць уласнага кантэнту.
Ёсць яшчэ шэраг праблем з якімі мы сутыкаемся. Гэта нармалёва для любога праекту, які развіваецца. Я захапляюся людзьмі з якімі разам працую. Кожны дзень нам прыходзіцца вырашаць складаныя праблемы. Дзесьці мы знаходзім рашэнне самастойна, дзесці прыходзіцца кансультавацца з спецыялістамі, чытаць спецыяльную літаратуру і.г.д.
Для сайта пішуць жывыя людзі, якія могуць рабіць памылкі ці проста спрашчаць сабе працу. Менавіта, на гэта Вы і звярнулі ўвагу. Што датычыцца тэксту матэрыялу, то тут мы маем справу з фактам, (факт не з'яўляецца плагіятам). Наконт прэв'ю: жадалі як лепш, а атрымалася не добра ў дачыненні да Вас. Выбачаце калі ласка, надалей абяцаю прыкласці ўсе высілкі, каб такога кшталту прытэнзіі да нашага сайта ў Вас больш не ўзнікалі.
З павагай Аляксандр Чыгір.