126.22 КБ

"Жылі мы ў мястэчку ў Заходняй Беларусі. Дзесьці ў пяцідзясятыя гады, як хадзіў я ў школу, неяк у хаце сказаў, што вёску Боркі спалілі немцы. Тады мая маці распавяла мне, што вёску Старажоўшчына і вёску Боркі Івацэвіцкага раёну спалілі партызаны.

У Старажоўшчыне сваякоў не было, таму падрабязнасьцяў мы ня ведалі. У Борках жа жыла вялікая сям'я роднага брата маёй мамы. А на невялічкім хутары пад Слонімам жыла іх родная сястра. Гэтыя партызаны часьцяком заходзілі на хутар і нават пакідалі там параненых. Таму і папярэдзілі, што калі ёсьць сваякі ў Борках, дык "хай уцякаюць!" Але вайна, шасьцёра малых дзетак... І сям'я засталася ў Борках.

"Самаахоўцы" не пускалі партызан у вёску ад лесу, дык тыя ўвайшлі з боку мястэчка.

Калі жонка майго дзядзькі ўбачыла, што ідуць два партызаны паліць хату, дык выйшла насустрач: "Хлопчыкі, не паліце хату, вунь шасьцёра дзетак у акопчыку сядзяць!" Адзін партызан стрэліў угару: "Уйдзі, сука!" А другі яго паправіў: "Разве так бьют, вот так бьют!" Савецкі партызан застрэліў беларускую маці шасьцярых дзяцей і спаліў іх хату.

Можа, той забойца і цяпер жыве ды атрымлівае прывілеі. Але ж і тое ваеннае злачынства ня мае тэрміну даўнасьці.

Мікола Цярэшка, Менск"
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

aleskrasavin: (Default)
aleskrasavin

July 2012

S M T W T F S
1234567
89101112 1314
1516171819 20 21
2223242526 2728
29 3031    

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2025 12:05 am
Powered by Dreamwidth Studios