aleskrasavin: (Default)
[personal profile] aleskrasavin


Страница произведений на Стихи.ру
Страница памяти на Блогпосте




[livejournal.com profile] annahonda пишет:

Я доўга хацела напісаць пра гэтага чалавека...
Не, мы не былі знаёмыя. Але было абсалютна дастаткова пабачыць яго на працягу дзесяці хвілін, каб адчуць і ўсвядоміць усю трагедыю яго жыцця. Недзе там, унутры мяне, ён доўгі час заставаўся невербалізаваным сімвалам. Таго, што неба, фартуна, Бог, паркі -- не ведаю дакладна хто, але ведаю што яны адказныя за наш шлях -- могуць памыляцца, і па-буйному.
З юнацтва прыкладам такой памылкі для мяне былі трасвесціты -- людзі, якім пры нараджэнні забылі супаставіць па палавой прыкмеце цела і душу...
А пасля з'явіўся ён -- чалавек, якому паркі забылі супаставіць цела і геаграфію душы.
Ён быў прафесійным акторам, скончыў прэстыжны маскоўскі ВНУ, меў класічную знешнасць рускага народнага любімца. Русы, светлавокі, с голасам Джэльсаміна, які абсалютна не ўпісваўся сваёй сілай ў межы маленькага беларускага гарадка Бабруйска. А яшчэ ён быў рускамоўным паэтам і адэптам Высоцкага...
Ён спяваў каля стэлажоў бабруйскай бібліятэкі, куды выпадкова "заехала на час", а я глядзела на яго і думала -- і як цябе ўгараздзіла, чалавечак, апынуцца тут? Не тое, каб мне падабаліся яго вершы, ці выкананне... Уражвала гэтая абсалютная нестыкоўка -- ідэалаў, шырыні натуры, знешнасці, голасу з месцам. Гэта была нейкая рафініраваная іронія лёсу.
Сёння даведалася, што ён памёр...
Спадзяюся, нехта там -- у вышыні -- забраў яго для таго, каб выправіць памылку. Што душа яго вернецца -- туды, дзе яе будуць чакаць.
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

aleskrasavin: (Default)
aleskrasavin

July 2012

S M T W T F S
1234567
89101112 1314
1516171819 20 21
2223242526 2728
29 3031    

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 29th, 2025 03:44 pm
Powered by Dreamwidth Studios