aleskrasavin: (Default)
aleskrasavin ([personal profile] aleskrasavin) wrote2011-01-29 11:04 am
Entry tags:

Алег Трусаў*: Пра след Масквы

Многія цяпер ужо экс-кандыдаты, якія цудоўна валодаюць беларускай мовай, здрадзілі гэтай мове і ні з таго, ні з сяго пачалі гаварыць на рускай мове, каб спадабацца Крамлю. У выніку Крэмль іх кінуў, і зараз яны сядзяць. Натуральна, гэта вельмі засмучае, калі толькі два кандыдаты размаўляюць на мове. Калі круціш хвастом, то хто цябе любіць? А ўявіце сабе, каб усе выступілі па-беларуску! Які б гэта быў эфект! Наогул, думаю, што, калі б яны прытрымліваліся мовы, то і не сядзелі б зараз. Бо “след Масквы” і тут прасочваецца...

*Беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ і ТБМ імя Ф.Скарыны. Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь "Пагоня", бел-чырвона-белага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.

1990-1996 гады – дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня. З 1990 па 1995 гады – намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць арганізаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу “Пагоні” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

[identity profile] serge-le.livejournal.com 2011-01-30 08:09 pm (UTC)(link)
Так они реально сводят национальные интересы к мове - и, стоит заметить, местами весьма к странной мове. Я, конечно, понимаю, что в разных деревнях белорусы говорят по-разному, особенно в Канаде, но...
Зацикленность на мове - против национальных интересов, ИМХО. Это пятнадцатый вопрос в очередности.

Возможно, я не уловил сущности. Но я "прицепился" к форме.