aleskrasavin: (Default)
aleskrasavin ([personal profile] aleskrasavin) wrote2010-05-25 12:40 pm
Entry tags:

Журналісцкія расследаванні ў Інтэрнет

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр пры падтрымцы Пасольства ФРГ у Беларусі арганізуе для маладых журналістаў і пачаткоўцаў семінар па правядзенні журналісцкіх расследаванняў у сетцы Інтэрнет.

Сімінар адбудзецца 07–08 чэрвеня 2010 г. Пачатак заняткаў 7 чэрвеня ў 14.00 у Мінскім МАЦ. Трэнер семінара — Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт.

У часе семінару будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні камунікацыі ў сетцы Інтэрнет:

— функцыі і структура Інтэрнетa;
— віды пошукавых сістэм і спосабы іх прымянення;
— інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў;
— як працаваць з большым аб'ёмам інфармацыі, якую прапануе Сеціва;
— расследаванне па выбранай тэме і падрыхтоўка матэрыялу;
— агульнае абмеркаванне падрыхтаваных матэрыялаў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў адборы трэба запоўніць фармуляр і выслаць яго да 2 чэрвеня 2010 г. па факсе 270 39 95 альбо па электроннай пошце medienakademie@ibb.by.

Да 4 чэрвеня адабраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнні на семінар.
Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць размяшчэння ў гатэлі Мінскага МАЦ бясплатна.

Праграма семінара - ТУТ.


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting