http://ales-chyhir.livejournal.com/ ([identity profile] ales-chyhir.livejournal.com) wrote in [personal profile] aleskrasavin 2009-06-26 08:57 am (UTC)

Я не веру гэтым фотаздымкам!

Дазволю сабе маленькі каментар:
Прадстаўленыя тут фотаздымкі ў сваёй падаўляючай большасці маюць пастановачны, агітацыйна - прапагандысцкі характар. Таму яны не могуць перадаць нават сотую частку праўды аб вайне. Ведамства д-ра гебельса працавала досыць эфектыўна, ім трэба было паказаць што нямецкія салдаты нясуць мір і вызваленне народам Еўропы. На сам рэч фашысты дзейнічалі ў адпаведнасці з планам ОСТ, паводле якога:
Славяне, якія жывуць у еўрапейскай частцы СССР, павінны былі падвергнуцца часткова германізацыі, а часткова быць дэпартаваныя за Ўрал або знішчаныя. Планавалася пакінуць невялікі адсотак мясцовага насельніцтва з мэтай выкарыстання ў якасці бясплатнай працоўнай сілы для нямецкіх каланістаў. Па разліках нацыстаў, праз 50 гадоў пасля вайны колькасць немцаў, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях, павінна была дасягнуць 250 млн.
У прыватнасці, толькі на тэрыторыі Беларусі нацысты арганізавалі 260 лагераў смерці і 170 гета, я ўжо не кажу аб знішчаных вёсках (так падпальвалі нашыя вёскі літоўскія і украінскія паліцаі, але загад давалі менавіта немцы).
Таму я асабіста не веру гэтым фотаздымкам!


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting